19 траўня ў Беларусі панізіўся курс долара
19 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,4365 да 2,4159 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,6334 да 2,6418 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3382 беларускага (у панядзелак — 3,3372).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,17%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.