19 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У аўторак, 19 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9382 да 1,9405 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3128 да 2,3262. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3373 беларускага (у панядзелак — 3,3656).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,26%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 18 верасня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9390 да 1,9382, курс еўра вырас — з 2,3112 да 2,3128 беларускага рубля.