2 чэрвеня ў Беларусі зноў панізіліся курсы долара і еўра
2 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,4008 да 2,3981 беларускага рубля. Панізіўся і курс еўра — з 26736 да 2,6734 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае даражэць: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4795 беларускага (у панядзелак — 3,4492).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,41%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.