21 снежня беларускі рубель вырас адносна ўсіх асноўных валют
У чацвер, 21 снежня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Усе асноўныя валюты сёння знізіліся. Курс долара ЗША паменшаў з 2,0133 да 2,0023 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,3815 да 2,3790 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4183 беларускага (у сераду — 3,4285).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,33%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 20 снежня курс долара ЗША знізіўся — з 2,0166 да 2,0133 беларускага рубля, а курс еўра вырас — з 2,3785 да 2,3815 рубля.