22 лістапада — дзясятая гадавіна Аранжавай рэвалюцыі ва Украіне

21 лістапада 2004 году адбыўся другі тур галасавання, у часе якога выбаршчыкі павінны былі прагаласаваць за экс-прэм’ера Віктара Януковіча ці апазіцыйнага кандыдата Віктара Юшчанку.

Пасля абвяшчэння папярэдніх афіцыйных вынікаў галасавання, згодна з якімі з перавагай у 3% перамог Януковіч, стала зразумела, што яны адрозніваюцца ад звестак экзіт-полаў. Прыхільнікі Юшчанкі і большасць замежных назіральнікаў лічылі, што каманда Януковіча сфальсіфікавала выбары.

На наступны дзень пасля галасавання сотні тысяч украінцаў выйшлі на вуліцы Кіева ды іншых гарадоў, пратэстуючы супраць масавых фальсіфікацыяў.
 
Асноўным вынікам Аранжавай рэвалюцыі стала прызначэнне Вярхоўным судом паўторнага другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Таксама была здзейсненая канстытуцыйная рэформа, якая абмежавала паўнамоцтвы прэзідэнта
Паводле вынікаў галасавання ў паўторным туры выбараў перамогу атрымаў Віктар Юшчанка.

У акцыях пратэсту Аранжавай рэвалюцыі прыняло ўдзел ад 3 да 7 мільёнаў украінцаў, нагадвае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі