22 верасня ў Беларусі курс долара знізіўся, а курс еўра вырас

22 верасня ў Беларусі курс долара знізіўся, а курс еўра вырас

У пятніцу, 22 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9457 да 1,9366 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3140 да 2,3198. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3604 беларускага (у чацвер — 3,3440).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 21 верасня курс долара ЗША вырас — з 1,9405 да 1,9457 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3295 да 2,3140.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі