24 верасня ў Беларусі будзе да +16
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 24 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, удзень па паўночным усходзе краіны — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 цяпла, удзень чакаецца +11...+16.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.