27 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У сераду, 27 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9453 да 1,9614 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3008 да 2,3033. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3770 беларускага (у аўторак — 3,3825).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.
Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 26 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9394 да 1,9453 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,3094 да 2,3008.