30 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

30 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 30 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,4361 да 2,4143 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,6502 да 2,6261 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3188 беларускага (у сераду — 3,3066).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі