4 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 4 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,3885 да 2,3977 беларускага рубля. Павялічыўся і курс еўра — з 2,6773 да 2,6867 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4741 беларускага (у сераду — 3,4958).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.