4 кастрычніка па Гродзеншчыне і Брэстчыне будзе вецер да 15-20 метраў за секунду

Восень у Беларусі / Еўрарадыё
Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У аўторак, 4 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі, перадае Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па захадзе месцамі — моцныя. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты. Па большай частцы Гродзеншчыны і Брэстчыны яго парывы будусць дасягаць 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 6-12 цяпла, толькі па захадзе Беларусі пры праясненнях паветра прагрэецца да +13...+15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі