4 студзеня ў Беларусі працягнулі рост курсы ўсіх асноўных валют
Курсы ўсіх асноўных валют на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 лютага працягнулі расці. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9790 да 1,9850 беларускага рубля, таксама ўгору ідзе курс еўра — з 2,3814 да 2,3885 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4690 беларускага (у сераду — 3,4342).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют 0,67%.
3 студзеня, як паведамляла Еўрарадыё, курс долара ЗША вырас з 1,9727 да 1,9790 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 2,3553 да 2,3814 рубля.