5 лютага ў Беларусі вырас толькі курс долара

5 лютага ў Беларусі вырас толькі курс долара

5 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Нацбанк па іх выніках вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША аднавіў рост — з 1,9744 да 1,9808 беларускага рубля. Гэта адзіная валюта, якая паказала сёння рост. Курс еўра знізіўся — з 2,4667 да 2,4665 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5005 беларускага (у пятніцу — 3,5194).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,18%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 2 лютага курс долара ЗША знізіўся — з 1,9756 да 1,9744 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў у рост — з 2,4507 да 2,4667 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі