5 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

5 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У пятніцу, 5 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9850 да 1,9869 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3885 да 2,3963. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4864 беларускага (у чацвер — 3,4690).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,33%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у канцы мінулага года курс долара зніжаўся, а сёлета пачаў расці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі