5 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У аўторак, 5 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9251 да 1,9293 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2903 да 2,2929. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3354 беларускага (у панядзелак — 3,3325).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 4 верасня, курс долара ЗША знізіўся — з 2,2927 да 2,2903, знізіўся і курс еўра — з 2,2927 да 2,2903 беларускага рубля.