55-гадовага палітвязня асудзілі на 5 гадоў калоніі за данат Палку Каліноўскага

У Беларусі больш за 1400 палітвязняў

У Беларусі больш за 1400 палітвязняў / novychas.online

55-гадовага палітвязня Георгія Чараваку асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат у 21,29 долара, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Як паведамляюць праваабаронцы, суддзя Святлана Чарапанава агучыла прысуд у Мінскім гарадскім судзе яшчэ 8 снежня мінулага года. Мужчыну прызналі вінаватым у "фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах".

Чараваку затрымалі ў жніўні 2023 года пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц. Падчас суду ён сцвярджаў, што сам распавёў супрацоўнікам, якія яго затрымалі, пра падпіску на шматлікія "экстрэмісцкія" тг-каналы. Тады ж прызнаўся і ў данаце, назваў паролі для ўваходу ў плацёжную сістэму. Беларускія праваабаронцы ў снежні прызналі Георгія Чараваку палітвязнем.

Вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", "знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі", "абраза Лукашэнкі" і "абраза прадстаўніка ўлады"

Таксама ў аўторак стала вядома, што за данат Палку Каліноўскага на агульную суму 133 рублі 30 капеек на 5 гадоў калоніі ў Мінску асуджаны Аляксей Швяцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі