6 тысяч супрацоўнікаў "Уралкалія" падпісалі ліст да Лукашэнкі
Яны абураюцца "калійнай вайной", просяць вызваліць свайго гендырэктара Уладзіслава Баўмгертнера і спадзяюцца на добрую волю беларускага лідара.
Супрацоўнікі "Уралкалія" нагадваюць пра "дыялог і разуменне братэрскага характару", якія заўжды знаходзіліся ў "розныя часы і розныя складаныя сітуацыі". Яны ўказваюць на непрымальнасць рашэння камерцыйных пытанняў сілавымі метадамі. У арышце гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера рабочыя бачаць "абуральную несправядлівасць".
"Генеральны дырэктар нашай кампаніі з'яўляецца сумленным і ў вышэйшай ступені прыстойным чалавекам, які карыстаецца выключным даверам супрацоўнікаў "Уралкалія". Наш працоўны калектыў успрыняў сітуацыю з яго арыштам як непаразуменне, якое абавязкова будзе вырашанае ў самыя кароткія тэрміны", — гаворыцца ў лісце.
Поўны тэкст ліста супрацоўнікаў "Уралкалія" да Аляксандра Лукашэнкі.
Сайт кампаніі сцвярджае, што ў "Уралкаліі" працуе 11 тысяч 800 чалавек.
Фота: marker.ru.