600 журналістаў і блогераў забітыя за 10 гадоў
41 з іх загінуў на тэрыторыі Сірыі ў 2012 годзе.
"Сапраўды шакуе і непрымальна, калі вінаватыя ў больш як 90% нападаў на журналістаў застаюцца непакаранымі", — цытуе “Российская газета” намесніка генеральнага сакратара ААН Яна Эліасона.
Савет Бяспекі ААН падкрэслівае, што журналісты, як і дыпламаты, "маюць патрэбу ў абароне, каб быць аб'ектыўнымі". А вось прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін заяўляе, што бяспека журналістаў — справа рук саміх журналістаў: "Празмерная пагоня за сенсацыяй у шкоду разумнаму сэнсу ва ўмовах узброенага канфлікту можа быць вельмі рызыкоўнай".
Фота: liki.me.