7 верасня курс долара ў Беларусі працягнуў зніжацца
У чацвер, 6 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 1,9242 да 1,9234 беларускага рубля. Курс еўра зноў вырас — з 2,2960 да 2,3002. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3664 беларускага (у сераду — 3,3543).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 6 верасня, курс долара ЗША паменшаў — з 1,9293 да 1,9242 беларускага рубля, а вось курс еўра вырас — з 2,2929 да 2,2960.