8-класнікаў на ўборку бульбы, дзе загінула дзяўчынка, паслала кіраўніцтва школы

8-класнікаў на ўборку бульбы, дзе загінула дзяўчынка, паслала кіраўніцтва школы

Рашэнне адправіць на ўборку бульбы васьмікласнікаў у Маладзечанскім раёне прыняло кіраўніцтва школы. Пра гэта паведамлялася на працэсе ў Маладзечанскім судзе.

У судзе разглядаецца справа гібелі васьмікласніцы Вікторыі Папчэні на ўборцы бульбы. Бацькі і юрысты дамагаюцца, каб здарэнне з васьмікласніцай было прызнанае няшчасным выпадкам на вытворчасці.

На судзе былі агучаныя дакументы, паводле якіх аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама рэкамендаваў адправіць на ўборку бульбы 10-класнікаў. Аднак тагачасная адміністрацыя школы прыняла рашэнне адправіць "на бульбу" васьмікласнікаў. У выніку на сельгасработы адправіліся пераважна вучні восьмых класаў, а таксама пяць дзесяцікласнікаў і чатыры адзінаццацікласнікі.

8-класнікаў на ўборку бульбы, дзе загінула дзяўчынка, паслала кіраўніцтва школы
8-класнікаў на ўборку бульбы, дзе загінула дзяўчынка, паслала кіраўніцтва школы
8-класнікаў на ўборку бульбы, дзе загінула дзяўчынка, паслала кіраўніцтва школы
Фота: Андрэй Стрыжак, прадстаўнік прафсаюза РЭП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі