8 сакавіка ў Беларусі праходзяць вулічныя акцыі
8 сакавіка ў Міжнародны жаночы дзень у Беларусі праходзяць вулічныя акцыі. Яны разнастайныя — гэта і пікеты, і ланцугі салідарнасці, і чытанне кніг у электрычцы, і прагулка жанчын у чорным з чорнымі крыжамі на ахоўных масках. Хтосьці запісвае відэазвароты-віншаванні, хтосьці вывешвае плакаты такога ж зместу.
Як вядома, на сённяшні дзень у нашай краіне палітзняволенымі прызнаныя 38 жанчын.
@belsat
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.