9 верасня ў Беларусі зноў прагназуюць начныя замаразкі

9 верасня ў Беларусі зноў прагназуюць начныя замаразкі

У пятніцу, 9 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах Беларусі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ад умеранага да парывістага. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі — ад 0 да -3, месцамі па краіне тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе +7...+10°. Удзень тэмпература паветра прагрэецца да 12-18 вышэй за нуль, месцамі чакаецца да 20 са знакам "плюс".

9 верасня ў Беларусі зноў прагназуюць начныя замаразкі
vk.com/belgidromet
9 верасня ў Беларусі зноў прагназуюць начныя замаразкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі