ААН можа прыняць расійскую рэзалюцыю па Украіне
Гэта можа адбыцца 15 лютага.
Рада Бяспекі ААН у гэтую нядзелю можа правесці паседжанне па Украіне, у часе якога, як чакаецца, будзе прынятая рэзалюцыя ў падтрымку дамоўленасцяў, дасягнутых у часе перамоваў у Мінску. Гэтую інфармацыю ТАСС пацвердзілі ў сталым прадстаўніцтве Кітая, які старшынствуе ў Радзе Бяспекі ў лютым.
Паседжанне запланаванае на нядзелю, аднак яго дакладны час пакуль невядомы. Калі паседжанне ўсё ж адбудзецца, то нам прымуць рэзалюцыю па мінскім саміце.
Дыпламатычныя крыніцы ў арганізацыі паведамілі ТАСС, што праект рэзалюцыі падрыхтаваны Расіяй. У дакуменце вітаюцца вынікі перамоваў у Мінску і ёсць заклік да бакоў прысвяціць сябе іх выкананню.
У сталым прадстаўніцтве Расіі пры Радзе Бяспекі ААН не сталі каментаваць гэту сітуацыю.
12 лютага ў Мінску прайшлі перамовы лідараў краін “нармандскай чацвёркі” з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, расійскага лідара Уладзіміра Пуціна і канцлера Германіі Ангелы Меркель. Паралельна ў беларускай сталіцы праходзіла сустрэча кантактнай групы па сітуацыі на Данбасе.
Па выніках сустрэч было абвешчана аб спыненні агню ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны з 15 лютага. Таксама дамовіліся аб адводзе цяжкіх узбраенняў і аб захадах па доўгатэрміновым палітычным урэгуляванні сітуацыі.