Абаронцаў Курапатаў пакаралі суткамі і штрафамі
У судзе Мінскага раёна сёння празглядаліся справы трох абаронцаў курапатаў, затрыманых 1 верасня каля рэстарана "Поедем поедим". Да суда іх трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Паведамлялася, што канфлікт актывістаў і аховы рэстарана пачаўся праз вялікі камень, які маладафронтавец Філіп Шаўроў паклаў пасярэдзіне праезду да брамы. Калі бліз брамы рэстарана пачалася штурханіна, яго адміністрацыя выклікала міліцыю.
Суддзя Аляксей Крапачоў 3 верасня аштрафаваў Філіпа Шаўрова на 490 рублёў (20 базавых велічыняў) за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. Дзяніс Урбановіч асуджаны на сем сутак арышту, Максім Вінярскі — на дзесяць сутак.