Абхазія-Грузія. Як жывуць людзі на лініі размежавання — спецрэпартаж

Абхазия-Грузия. Как живут люди на линии разграничения — спецрепортаж

"Нічога тут не мяняецца. Усё топчацца на адным месцы. Прыходзіць адзін урад, сыходзіць. Тут нічога добрага не адбываецца", — так сітуацыю на мяжы Абхазіі і іншай часткі Грузіі апісвае Тэрэнці Кварацхелія, уласнік кафэ блізу пункта пропуску праз Інгурскі мост. Вось ужо чвэрць стагоддзя гэты чалавек жыве і працуе на лініі размежавання паміж Абхазіяй і іншай часткай Грузіі. У 2017 годзе спаўняецца роўна 25 гадоў з пачатку грузіна-абхазскай вайны 1992—1993 гадоў. Амаль чвэрць стагоддзя гэты канфлікт замарожаны. Але ці сапраўды там нічога не мяняецца, як здаецца людзям, якія жывуць у гэтай рэальнасці?

Грузія сёння падтрымлівае ліберальны рэжым пераходу на абхазскі бок. Яна прапускае аўтамабілі з абхазскімі нумарамі і не патрабуе дадатковых дакументаў ад жыхароў самаабвешчанай рэспублікі, якую прызналі толькі Расія, Венесуэла, Нікарагуа і Науру. Абхазы могуць свабодна пераходзіць на грузінскі бок. З грузінскага боку тут не відаць вайскоўцаў: лінію кантралююць паліцыянты і памежнікі.

Для жыхароў Абхазіі ў Грузіі дзейнічае спецыяльная медыцынская праграма: у тутэйшых шпіталях іх лечаць бясплатна. Пры гэтым у інтарэсах бяспекі ўся інфармацыя пра пацыентаў з Абхазіі засакрэчаная.

А вось для самаабвешчанай улады Абхазіі мяжа — гэта дэ-факта не лінія падзелу, а "дзяржаўная мяжа". Абхазскі бок і расійскія сілавікі не прапускаюць грузінскія аўтамабілі, патрабуюць ад Грузін і замежнікаў уязныя візы. У сакавіку 2017-га яны закрылі два кантрольна-прапускныя пункты з чатырох.

Да вайны ў Абхазіі жыло каля 45% грузінаў і каля 17% абхазаў. Частка грузінскіх уцекачоў вярнулася ў свае дамы ў Гальскім раёне Абхазіі. Тыя, чые сваякі ваявалі на баку Грузіі, заехаць на тэрыторыю Абхазіі не могуць. Яны распавядаюць пра існаванне спісаў тых, хто падлягае арышту.

Але людзі ўсё роўна вераць, што калі-небудзь змогуць вярнуцца ў свае дамы. Нават калі яны даўно разбураныя...

 

ru.hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі