Аблава на журналістаў у Расіі: ператрусы ідуць у розных рэгіёнах краіны

Ператрусы праходзяць у межах справы Іллі Панамарова / AFP​
Ператрусы праходзяць у межах справы Іллі Панамарова / AFP​

У Расіі з раніцы ідуць ператрусы ў журналістаў. Сілавікі прыйшлі да прадстаўнікоў недзяржаўнай прэсы ў розных рэгіёнах краіны, піша ВВС. У Маскве ператрус быў у фатографа Руслана Сухушына. Яго жонка расказала, што, па словах сілавікоў, "следчыя дзеянні праводзяцца праз допісы, якія "ганьбяць армію РФ", а таксама "ў сувязі з Іллёй Панамаровым".

У межах справы Іллі Панамарова сілавікі прыйшлі з ператрусам і да галоўнага рэдактара "Вячэрніх ведамасцяў" Уладзіслава Постнікава ў Екацярынбургу. З'явіўся відэазапіс, дзе сілавікі высаджваюць дзверы ў кватэру Постнікава, але самога яго дома ў гэты момант не было.

Акрамя таго, ёсць інфармацыя пра ператрусы ў прадстаўнікоў недзяржаўных медыя ў Растове-на-Доне, Цюмені і ў Арлоўскай вобласці. Паводле папярэдніх дадзеных, гэтыя ператрусы таксама звязаныя са справай Панамарова.

Былы дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў апошнія 8 гадоў жыве ў Кіеве. Пасля гібелі Дар'і Дугінай Панамароў заявіў пра існаванне Нацыянальнай рэспубліканскай арміі Расіі, якая датычная да выбуху аўтамабіля дзяўчыны. У канцы жніўня Капцёўскі суд Масквы завочна арыштаваў Панамарова за распаўсюд "фэйкаў пра расійскую армію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі