Абломкі збітага Боінга сабралі на каркасе (фота)

Абломкі збітага Боінга сабралі на каркасе (фота)

Нідэрландскі савет бяспекі назваў прычыны крушэння авіялайнера "Боінг" рэйса MH17. Паводле экспертаў, самалёт быў збіты ракетай комплекса "Бук".

Няма ніякіх шанцаў, што людзі на борце нешта паспелі адчуць.

Старшыня камісіі па расследаванні Т'іб Ёстра заявіў, што "Боінг" быў збіты з расійскага "Бука".

Ёстра паведаміў, што самалёт збіты баявой часткай ракеты 9Н314M з расійскага "Бука". Ракета "зямля-паветра" была запушчаная з раёна на ўсходзе Украіны плошчай 320 кв. км.

Па яго словах, украінскія ўлады павінны былі закрыць паветра для грамадзянскай авіяцыі, каб яна не пралятала над раёнамі баявых дзеянняў.

Фота: MICHAEL KOOREN/Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі