Абвінавачаных па "справе TUT.by" пакінулі пад вартай да восені

Абвінавачаных па "справе TUT.by" пакінулі пад вартай да восені

Абвінавачаных па "справе TUT.by" пакінулі пад вартай да восені. Як паведамляе zerkalo.io, стала вядома, што тэрмін утрымання пад вартай ім працягнулі яшчэ на два месяцы. Усе яны раней былі прызнаныя палітзняволенымі.

15 супрацоўнікаў TUT.by знаходзяцца ў следчых ізалятарах або пад хатнім арыштам. З 18 траўня доступ да партала ў Беларусі абмежаваны (па рашэнні Мінінфарма). Тады ж у рамках крымінальнай справы аб "нявыплаце падаткаў" затрымалі супрацоўнікаў. Сярод іх — гендырэктар Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар Марына Золатава, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе, каб сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы партала былі праз суд прызнаны экстрэмісцкімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі