Аб'яднаны пераходны кабінет прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем"
Камітэт дзяржбяспекі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" Аб'яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай.
Рашэньне датаванае 30 жніўня. Інфармацыя пра яго з'явілася ў адпаведным спісе.
Як распавядала Еўрарадыё, пра стварэнне Аб'яднанага пераходага кабінета Ціханоўская абвясціла месяц таму ў Вільні на канферэнцыі "Новая Беларусь".
Ціханоўская назвала чатырох прадстаўнікоў кабінета: Павел Латушка — прадстаўнік па транзіце ўлады, Аляксандр Азараў — прадстаўнік па ўзнаўленні правапарадку, Валерый Кавалеўскі — прадстаўнік па замежных справах, Валерый Сахашчык — прадстаўнік кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
"Экстрэмістамі" мінскія ўлады прызнаюць практычна ўсіх сваіх палітычных апанентаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.