Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць адключаць 5 траўня

Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць адключаць 5 траўня

5 траўня ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне ў жылых дамах. На сацыяльных аб'ектах адключэнні пачнуцца 6 траўня, перадае БЕЛТА.

Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам з улікам спрыяльнага прагнозу надвор'я. У пятніцу пачынаецца адключэнне ацяплення ў жылым фондзе, інтэрнатах, гатэлях, установах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. У суботу ацяпленне пачнуць адключаць у дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага абслугоўвання, музеях, архівах, бібліятэках.

Мінулы ацяпляльны сезон быў адным з самых працяглых за апошнія 10 гадоў. Дарэчы, у грамадскіх, адміністрацыйных будынках і на прамысловых прадпрыемствах ацяпленне пачалі адключаць яшчэ з 3 красавіка. 

Летась ацяпленне ў адміністрацыйных будынках сталіцы сталі адключаць 6 красавіка, у жылым фондзе — 8 красавіка, у сацыяльным сектары — 3 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі