Ад мовы да ідэнтычнасці: як захаваць беларускасць за мяжой — эфір з Коўшык
Аліна Коўшык / Еўрарадыё
Пытанне вывучэння і пашырэння выкарыстання беларускай мовы па-ранейшаму актуальнае для беларусаў. Асабліва для тых, хто пасля 2020 года быў вымушаны выехаць з Беларусі. Калі дома іх дзеці мелі ў школе ўрокі роднай мовы і літаратуры, то за мяжой з гэтым складана. А без ведання мовы ўзнікаюць пытанні наконт вызначэння беларусамі за мяжой сваёй ідэнтычнасці.
Як можна вырашыць пытанне з вывучэннем беларускай мовы за мяжой і ці магчыма гэта ўвогуле? Ці сапраўды ў беларусаў ёсць праблемы з вызначэннем сваёй ідэнтычнасці? Што адбываецца з іншымі культурна-адукацыйнымі ініцыятывамі, раней анансаванымі Пераходным кабінетам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Аліна Коўшык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.