Ад пандэміі і праблем з нафтай бюджэт Беларусі можа недаатрымаць да Br4 млрд

Ад пандэміі і праблем з нафтай бюджэт Беларусі можа недаатрымаць да Br4 млрд

У 2020 годзе бюджэт Беларусі можа недаатрымаць да 4 мільярдаў рублёў у выніку сітуацыі з пастаўкамі нафты і запаволення эканамічнага росту на фоне пандэміі. Такую лічбу назваў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

"Што тычыцца ацэнкі па выніках 2020 года, страта даходаў прагназуецца на ўзроўні каля 3,7-4 мільярды рублёў. Палова гэтай сумы звязаная з нафтавым рынкам, памяншэннем памеру мытных пошлін, а таксама аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў. Акрамя гэтага, з улікам сітуацыі ў эканоміцы ў цэлым (не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх эканоміках назіраецца спад) прагназуем, што недаатрымаем падатак на прыбытак, дывідэнды ад прадпрыемстваў у дзяржуласнасці на суму крыху больш за 2 мільярды рублёў", — цытуе БЕЛТА словы міністра.

За першае паўгоддзе дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту склаў 1,4 мільярда рублёў. Даходы склалі 12,8 мільярда рублёў, расходы — 14,2 мільярда рублёў.

На пачатку 2020 года буйныя расійскія нафтавыя кампаніі адмовіліся ад паставак сыравіны ў Беларусь, бо не дамовіліся пра памеры прэміі. Пастаўкі аднавіліся толькі ў красавіку, калі сусветныя кошты на нафту рэзка знізіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі