Адчувальнага зніжэння захворвання на COVID-19 пакуль не назіраецца — Піневіч

Дзмітрый Піневіч
Дзмітрый Піневіч

Інтэнсіўнага зніжэння захворвання на COVID-19 у Беларусі пакуль не назіраецца, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

"Мы бачым павольную-павольную стабілізацыю",  — сказаў ён. Колькасць новых пацыентаў, якія паступаюць у бальніцы з каранавіруснай інфекцыяй, захоўваецца на адным узроўні, але крыху вышэй стала колькасць выпісаных. Акрамя таго, "абнадзейвае, што крыху менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіяй".

У Піневіча спыталі і пра сітуацыю з забяспечанасцю бальніц кіслародам. Ён сказаў, што ў гэтую хвалю "пастаўкі кіслароду сталі адным з фактараў устойлівасці сістэмы", і што "цяпер практычна ўся краіна працуе на нашу сістэму аховы здароўя". З улікам з'яўлення новых няпрофільных для медыцыны пастаўшчыкоў кіслароду трэба час адладзіць лагістыку.

"І калі гэта ўсё абсталяванне працуе 24 на 7 з загрузкай ледзь не вышэй за 100%, безумоўна, тут можа быць фактар ад стомленасці металу",  — сказаў міністр. Паводле яго слоў, у апошнія суткі назіралася "лёгкае зніжэнне спажывання кіслародам".

На фоне росту захворвання COVID-19 паўтары тыдні таму Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў медыкаў і ўрад, якія ўвялі абавязковы масачны рэжым. Рэжым адмянілі, з транспарту і грамадскіх месцаў сталі знікаць аб'явы аб неабходнасці насіць у пандэмію маскі. Чыноўнікі ад медыцыны не рызыкнулі публічна запярэчыць Лукашэнку, але па-ранейшаму рэкамендуюць выкарыстоўваць сродкі абароны. Інтэрв'ю міністр таксама даваў у масцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі