Адказвай на пытанні пра Within Temptation. У падарунак — фірмовая байка ад гурта

Адказвай на пытанні пра Within Temptation. У падарунак — фірмовая байка ад гурта

26 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту выступяць Within Temptation — нідэрландскія сімфа-рокеры наведаюць беларускую сталіцу ў другі раз. Канцэрт адбудзецца ў межах сусветнага тура Within Temptation, які прысвечаны апошняму альбому “Hydra”.

Хочаш выйграць фірмовую байку ад Within Temptation — адказвай на пытанні Еўрарадыё! Дасылай свае правільныя адказы на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс Within Temptation” да 25 кастрычніка ўключна. А ў дзень канцэрта, 26 кастрычніка, мы аб’явім пераможцу!

1. Within Temptation запісалі вядомы кавер песні "Running Up That Hill" Кейт Буш. Праўда, магчыма, закасцянелыя прыхільнікі метал-музыкі і не ведаюць, што існуе і больш папулярны кавер гэтага трэка. Хто аўтар?

  1. Робі Уільямс
  2. Coldplay
  3. Placebo
  4. Майлі Сайрус

2. Спецыялісты вызначаюць голас нязменнай вакалітскі Within Temptation Шаран дэн Адэль як:

  1. Кантральта
  2. Лірычнае сапрана
  3. Каларатурнае мецца-сапрана
  4. Альт

3. Героі песень гэтага альбома паралельна з'яўляюцца і героямі коміксаў.

  1. "The Silent Force"
  2. "Hydra"
  3. "The Unforgiving"
  4. "Mother Earth"

4. Паводле рэцэнзіі на альбом "The Unforgiving" студэнцкага часопіса амерыканскага ўніверсітэта святога Эдварда, калі б у Evanescence і гэтага гурта нарадзілася дзіця, гэта былі б Within Temptation. Што за гурт?

  1. ABBA
  2. Lacrimosa
  3. Black Sabbath
  4. Spice Girls

5. Гітарыст Within Temptation Роберт Вестэрхольт адмовіўся ад удзелу ў частцы тура ў падтрымку перадапошняга альбома гурта "The Unforgiving". Чаму?

  1. Раўнаваў да прыхільнікаў Шаран дэн Адэль, з якой, як вядома, яны разам ужо шмат гадоў
  2. Застаўся сядзець дома з дзецьмі
  3. Пісаў музыку да папулярнага галандскага містычнага серыяла
  4. Зламаў нагу, трапіўшы ў роварнае ДТЗ у Амстэрдаме

Фота: www.teamrock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі