Адміністрацыя "Вялікага каменя" зможа здабываць карысныя выкапні ў Беларусі

"Вялікі камень" / industrialpark.by
"Вялікі камень" / industrialpark.by

Адміністрацыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" будуць нададзеныя больш шырокія паўнамоцтвы, паведамляе Office Life. Дакумент, які ўносіць адпаведныя папраўкі ў розныя законы, перададзены ў парламент.

У тым ліку законапраект змяняе Кодэкс аб нетрах. У выніку адміністрацыя парку зможа даваць геалагічныя і горныя адводы. Выключэнне складуць асобныя выпадкі, калі вырашаць гэтыя пытанні будзе толькі Аляксандр Лукашэнка.

Адміністрацыя таксама зможа мяняць назвы вуліц на тэрыторыі парку, узгадняць вонкавую рэкламу, дазваляць перасадку і выдаленне дрэў у "Вялікім камені".

Як мяркуецца, новыя паўнамоцтвы адміністрацыя парку атрымае летам 2022 года.

Асаблівая эканамічная зона "Вялікі камень" створаная ў 2012 годзе сумесна з кітайскімі партнёрамі. Яе агульная плошча перавышае 11 тысяч гектараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі