“Адна толькі радасць, што х... па калена”. Якуб Колас, якога вы не ведалі
135 гадоў са дня нараджэння Якуба Коласа святкуюць сёння ў Беларусі. Усім вядомыя хрэстаматыйныя старонкі біяграфіі і творчасці класіка беларускай літаратуры, але шматлікія моманты дагэтуль схаваныя ад публічнасці.
У прыватнасці, ходзіць такая байка-верш пра маладога і старога Коласа (хутчэй за ўсё прыдуманая літаратарамі маладзейшага пакалення).
Малады настаўнік Міцкевіч на Палессі пісаў:
Ні хаты не маю,
І дроў ні палена.
Адна толькі радасць,
Што ... па калена.
А ў Мінску, у новым катэджы:
І хату ўжо маю,
І дровы ўжо е.
Адно толькі гора...
Якім насамрэч быў “некласічны” Колас у звычайным жыцці, пра што жартаваў і якія байкі ходзяць пра славутага песняра. “Неэфірныя” рэчы пра класіка абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё разам з коласазнаўцам, кандыдатам філалагічных, супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства Акадэміі навук Анатолем Трафімчыкам.