Адукаваная і на кіруючай пасадзе: што Белстат ведае пра беларускіх мам
Дзень маці
Беларускі ў 2022 годзе ўпершыню станавіліся мамамі ў 27 гадоў, вынікае са статыстычных дадзеных Белстата.
Да Дня маці, які ў Беларусі адзначаюць 14 кастрычніка, статыстычны камітэт паспрабаваў лічбамі намаляваць партрэт беларускай мамы.
Па дадзеных перапісу за 2019 год, у 63% маці ў нашай краіне ёсць вышэйшая, сярэдне спецыяльная або паслявузаўская адукацыя.
А яшчэ беларускія мамы выдатна спраўляюцца з працай на кіруючых пасадах. Сярод кіраўнікоў ва ўзросце 20-49 гадоў больш за палову — жанчыны. І больш чым у паловы гэтых жанчын ёсць непаўналетнія дзеці.
Замужам — крыху больш за палову беларускіх мам.
А вы ўжо павіншавалі сваіх родных са святам?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.