Адвакатка Ціханоўскага расказала пра яго настрой на судзе

Адвакатка Ціханоўскага расказала пра яго настрой на судзе

Блогер Сяргей Ціханоўскі не падае духам і на судзе настроены рашуча. Пра гэта яго адвакатка Наталля Мацкевіч расказала Радыё "Свабода" па выніках першага дня суда. 

"Стан у Сяргея неблагі, духам ён ня падае, здаровы. Настроены рашуча на абарону сваіх правоў. Рэагуе на тое, што адбываецца, працэсуальным чынам — усё, што магу вам распавесці", — сказала Мацкевіч.

Пра акалічнасці крымінальнай справы альбо дэталі суда расказваць яна не мае права, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 

Працяг суда будзе заўтра, 25 чэрвеня. Чакаецца, што справу Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іншых палітвязняў будуць разглядаць як мінімум да 30 ліпеня.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым праходзіць у закрытым рэжыме ў гомельскім СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі