Адзін з лепшых шэф-кухараў у свеце гатуе ежу для бедных жыхароў Рыа з адходаў

Адзін з лепшых шэф-кухараў у свеце гатуе ежу для бедных жыхароў Рыа з адходаў

Італьянскі шэф-кухар Масіма Батура гатуе для бедных людзей у Рыа ежу з адходаў, якія засталіся на Алімпіядзе. Тоны прадуктаў, якія засталіся невыкарыстанымі кухарамі Алімпійскай вёскі і маглі быць выкінутыя на сметніцу, італьянец выкарыстоўвае, каб прыгатаваць пасты, антыпасты і дэсерты для самых бедных. Рэстаран адчынілі ў закінутым будынку ў цэнтры Рыа. Там бясплатна кормяць жыхароў фавэлаў.

Рэстаран Масіма Батуры ў Італіі мае тры зоркі Michelin і прызнаны лепшым у свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі