Адзін з найлепшых беларускіх велагоншчыкаў папаўся на допінгу
Шматразовы чэмпіён Беларусі і адзін з самых моцных велагоншчыкаў краіны Канстанцін Сіўцоў здаў станоўчую допінг-пробу. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на яго клуб "Бахрэйн-Мерыда".
Генеральны менеджар клуба Брэнт Коўпленд назваў такія паводзіны недапушчальнымі. "Гэта парушае ўсе асновы нашай каманды", — заявіў ён.
Клуб "Бахрэйн-Мерыда" паведаміў, што адхіліў гоншчыка ад спаборніцтваў. Кантракт Сіўцова не будзе працягнуты.
Паведамляецца, што допінг-проба была ўзятая ў раварыста 31 ліпеня — у пазаспаборніцкі перыяд.
36-гадовы Сіўцоў двойчы выходзіў у топ-10 агульнага заліку "Джыра д`Італія", выйграваў "Тур Джорджыі" і "Тур Харватыі".
Дарэчы, гэта першая ў гісторыі Беларусі станоўчая допінг-проба ў сярод шашэйных велагоншчыкаў.