"Аэрафлот" павялічвае колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск
"Аэрафлот" павялічвае колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск. З 9 лютага самалёты будуць лятаць з расійскай сталіцы ў беларускую ў аўторкі, чацвяргі, пятніцы, суботы і нядзелі, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Рэйсы будуць выконвацца з маскоўскага аэрапорта "Шарамеццева": у чацвер — у 14:00 (прыбыццё ў 15:40), у іншыя дні — у 15:15 (прыбыццё ў 16:55). Зваротныя рэйсы з Мінска будуць ажыццяўляцца а 18-й гадзіне (прыбыццё ў 19:50), толькі ў чацвер — у 17:10 (прыбыццё ў 18:55).
Для ўезду ў Расію беларускім грамадзянам трэба мець адмоўныя вынікі ПЦР-тэсту на каранавірус. Ён мусіць быць выкананы не раней, чым за 72 гадзіны да паездкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.