АГП: Канапацкая заявіла, што ніякага руху яна не збіралася ствараць

АГП: Канапацкая заявіла, што ніякага руху яна не збіралася ствараць

Палітсавет Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняў рашэнне па факце аб’яўлення Ганнай Канапацкай стварэння палітычнага руху. Сябра АГП, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Канапацкая 9 кастрычніка заявіла, што выступае з ініцыятывай стварэння руху “Наперад, Беларусь!”. Паводле яе слоў, планавалася аб’яднаць у ім людзей, якія хочуць дамагчыся пазітыўных перамен у краіне і не звязаныя з палітычнымі структурамі.

Аднак Палітсавет АГП заявіў, што ініцыятыва Ганны Канапацкай парушае статут партыі. Ёй было прапанавана яе “дэзавуіраваць”. На пасяджэнні Палітсавета ўсю віну на сябе ўзяў памочнік Канапацкай Дзяніс Ціханенка, аўтар дакумента пра стварэнне руху, які напісаў заяву пра выхад з АГП.

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька кажа, што ёсць заява Ганны Канапацкай пра тое, што “ніякага руху яна не збіралася ствараць, усё было створана для стварэння інфармацыйнай хвалі”. У панядзелак, 16 кастрычніка, будзе “публічнае абвяржэнне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі