Агучаныя санкцыі ЕС супраць расійскіх кампаній, банкаў, дэпутатаў
Пад іх патрапілі кампаніі "Раснафта", "Транснафта", "Газпрам нафта", "Абаронпрам", "Уралвагонзавод", Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя.
ЕС забараніў пастаўляць тавары двайнога прызначэння дзевяці кампаніям абарончага сектару Расіі, а сярод іх — канцэрну "Калашнікаў". Таксама Еўрасаюз забараніў еўрапейскім кампаніям прадастаўляць расійскім партнёрам паслугі па разведцы і вытворчасці глыбокаводнай і арктычнай нафты, а таксама для праектаў сланцавай нафты, інфармуе РІА "Новости".
Таксама ЕС зрабіў больш жорсткім доступ да крэдытаў шэрагу дзяржбанкаў Расіі і знізіў тэрміны пазык.
У пашыраны "чорны спіс" трапілі дэпутаты Дзярждумы Жырыноўскі, Левічаў, Лебедзеў, Мельнікаў, Бабакоў, гендырэктар "Растэха" Чэмезаў, лідар так званай "ДНР" Захарчанка. Было дададзена 24 чалавекі, зараз там ужо 119 фігурантаў. Больш падрабязна гл. тут.
Сёння санкцыі супраць Расіі агучаць і ЗША. Такім чынам Захад адказвае Расіі на яе дзеянні ва Украіне.
Фота — АР