Актывісту Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту
У Гродна затрыманаму актывісту выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірылу Семенчуку далі 6 сутак арышту.
Пра гэта паведамілі слухачы "Еўрарадыё", знаёмыя Семенчука.
Семянчук збіраўся ехаць начным цягніком у Мінск. Відавочцы цвердзяць, што яго затрымалі невядомыя на чыгуначным вакзале. РАУС Гродна адмовіліся даваць інфармацыю аб затрыманым.