Аланд: Гэта вялікае аблягчэнне для Еўропы
У Мінску раніцай 12 лютага скончыліся перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі", якія шукалі мірнае вырашэнні сітуацыі на Данбасе.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд выказаўся па выніках мінскіх перамоваў. Нагадаем, яны былі прысвечаныя сітуацыі на Данбасе. У іх бралі ўдзел кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі.
Аланд назваў вынікі "сур'ёзнай справай". Аднак, паводле яго слоў, "не пра ўсё бакі змаглі дамовіцца". Тым не менш, "гэта сур'ёзная надзея, гэта вялікае аблягчэнне для Еўропы", — цытуе словы французскага прэзідэнта УНІАН.
Цяпер, кажа Аланд, трэба рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнутыя.
Нагадаем, як паведаміў Уладзімір Пуцін, з 0 гадзін 15 лютага будзе дзейнічаць рэжым спынення агню на Данбасе. Па выніках мінскіх перамоваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што дасягнутая дамоўленасць пра вызваленне ў бліжэйшы час украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расійская турме і працяглы час трымае галадоўку пратэсту. Кантактная група ў Мінску дамовілася пра вызваленне ўсіх закладнікаў на Данбасе на працягу 19 дзён.
З'явіўся тэкст дэкларацыі лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (фота)
Фота: УНІАН