Алег Трусаў шосты раз абраны старшынёй Таварыства беларускай мовы
На з'ездзе ТБМ 2 лістапада за Трусава прагаласавалі ўсе дэлегаты, адзін чалавек устрымаўся.
Трусаў кіруе грамадствам з 1999 года. Пасля чарговага абрання ён заявіў, што гэта будзе яго апошні тэрмін на пасадзе старшыні ТБМ, перадае БелаПАН. Трусаў лічыць, што пенсіянеры не павінны кіраваць. Але сам ён стаў пенсіянерам толькі што, таму намераны адпрацаваць на пасадзе яшчэ тры гады.
Нагадаем, што "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" было заснаванае ў 1989 годзе для абароны лінгвістычных правоў, падтрымкі і развіцця беларускай мовы і культуры. Зараз у ТБМ налічваецца каля шасці тысяч чальцоў у Беларусі і за мяжой.
Фота — svaboda.org