Алекс Капранас: Ва ўсім вінаваты арэх
Смачны абед ледзь не сарваў выступ Franz Ferdinand на знакамітым Sziget.
Лідар Franz Ferdinand Алекс Капранас ледзь не сарваў выступ каманды на фэсце Sziget. Напярэдадні канцэрту Капранас паабедаў рысам, у якім, як апынулася пазней, была невялікая доля арахіса. Гэты арэх справакаваў алергічную рэакцыю ў спевака. Былі выкліканы медыкі, якія ўвялі Капранасу некалькі ін'екцый.
Са сцэны, на якой мусілі выступаць Franz Ferdinand, гучалі пажаданні хуткага выздараўлення Алексу ад калег. І Алекс не прымусіў сябе доўга чакаць. Ужо ў 19:30 музыка, абсалютна бадзёры і шчаслівы, пачаў сэт "Фердынандаў" баевікамі "No You Girl" ды "Right Action".
Нагадаем, новая пласцінка гурта "Right Thoughts, Right Words, Right Action", чацвёртая па ліку, з'явіцца 26 жніўня.
Фота: www.dailyrecord.co.uk