Алексіевіч: Людзі хочуць пераменаў, а замест пераменаў — арышты

Алексіевіч: Людзі хочуць пераменаў, а замест пераменаў — арышты

Беларуская пісьменніца, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода пракаментавала апошнія падзеі ў нашай краіне. Яна лічыць, што рэпрэсіі, якія мы назіраем, "гэта самы самагубчы варыянт, які ўлада магла выкарыстаць". Паводле слоў Алексіевіч, "людзі хочуць пераменаў, а замест пераменаў — арышты". Яна лічыць, што ўлада "не мяняецца і не адчувае час", яна бездапаможная, паказвае сілу і запалохвае людзей. Святлана Алексіевіч лічыць, што калі людзі не выйдуць на вуліцы 25 сакавіка, "але ў галовах яны гэта як бы зрабілі".

"Жыццё патрабуе і ад улады, і ад апазіцыі, і ад усіх быць больш пластычнай, прыстасоўвацца да часу, мяняцца разам з часам, — гаворыць пісьменніца. — А гэтая непахіснасць вельмі небяспечная, яна прывядзе да выбуху, якога па вялікімі рахунку ніхто напэўна не жадае. Бо выбух — гэта заўсёды кроў... Мая асцярога, што нашая ўлада ніколі не сыдзе без крыві".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі