Аліна Талай выйшла ў паўфінал спаборніцтваў па бегу з бар'ерамі
У бегу на 100 метраў з бар'ерамі на Алімпіядзе-2016 беларуска Аліна Талай выйшла ў паўфінал спаборніцтваў. Наша бягуха паказала другі вынік у забегу — 12,74 сек.
Другая беларуска, якая спрабавала свае сілы ў гэтым відзе спорту, Кацярына Паплаўская фінішавала ў сваім забегу сёмай. Яе вынік — 13,45 сек. Паплаўская не здолела выйсці ў паўфінальную стадыю турніру.