Аляксандр Хацкевіч абскардзіць праз суд сваё звальненне
Былы трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч звярнуўся ў футбольны арбітраж па справе яго звальнення з пасады. Пра гэта журналістам расказаў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян.
Хацкевіч быў трэнерам нацыянальнай зборнай са снежня 2014 года па снежань 2016-га. У сувязі з кепскім выступам каманды ў сезоне 2016 года Хацкевічу прапанавалі знізіць заробак. Калі ён адмовіўся ад пагаршэння сваіх працоўных умоваў, Беларуская федэрацыя футбола скасавала кантракт з галоўным трэнерам.
Яго наступнікам стаў прызначаны днямі Ігар Крывушэнка.